Зала №4. Вайна

Хутка прыйшло яшчэ адно страшнае выпрабаванне - вайна. У тую пару маладыя супругі працавалі ў Мінскім тэатры музычнай камедыі. 22 чэрвеня тэатр знаходзіўся ў Брэсце, на гастролях. Адпачываючы пасля спектаклю, артысты тэатра раптам пачулі страшэнныя выбухі. Так Ларысе запомніўся пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

З Брэста трупу тэатра вывезлі ў Беласток. Вайна застала Ларысу разам з хворай маці і трохгадовым сынам на руках. Затым цяжка захварэла сястра Валя. У яе быў туберкулёз. Каб неяк выжыць у час акупацыі, Ларыса Дзмітрыеўна хадзіла па навакольных вёсках, прадавала рэчы, выконвала разнастайную сельскагаспадарчую працу.

Пацягнуліся дні і месяцы акупацыі, калі ад смерці, бывала, выратоўваў толькі цуд. То бохан хлеба, які прыносіць сваячка ў хвіліну, калі трываць мукі голада не хапала сілы, то дапамога ледзь знаёмага паляка, які выратаваў Ларысу ад яўрэйскага гета, куды сабіраліся яе адправіць па даносу таварыша па службе.

Страшна, як выпрабаванні дзеляць людзей на тых, каму ўдаецца ўтрымацца над мяжой падзення, і тых, хто пераступае гэту мяжу без ваганняў. Непрыкметны, спакойны рабочы сцэны “здаў” немцам ледзь не палову трупы тэатра. А пасля вайны, адсядзеўшы дзесяць гадоў у турме, зноў уладкаваўся на тую ж пасаду ў Свярдлоўскім драмтэатры.

Ларыса даведалася пра гэта, калі прыехала да сяброў у госці. Толькі выпадковасць выратавала абоіх ад ракавой сустрэчы [ніхто не мог адгаварыць Ларысу ад спробы адшукаць і па-свойму пакараць здрадніка]. Але на той час тэатр быў закрыты, калектыў знаходзіўся на адпачынку. І Ларыса Ляшэнка паехала са Свярдлоўска з пачуццём неадноўленай справядлівасці.

Вызваленне Беларусі [1943-1944гг]

Але гэта было пазней. А ў канцы вайны, яе муж і сястра атрымалі павесткі - іх чакала праца ў Германіі. Замест кволай і змучанай хваробай сястры Валі паехала Ларыса. Да Германіі іх, на шчасце, не давезлі. Савецкая Армія адагнала эшалон у Чэнстахова. Маладыя супругі не верылі свайму шчасцю. Яны вярнуліся ў Беласток, дзе жыла сям’я.

Грошай заўсёды было вельмі мала, а ў цяжкі пасляваенны перыяд не хапала адзення, харчавання. Нават на гастролі ў Мінск артыстцы давялося аднойчы ехаць у тапачках... Ах, якая наіўная адразу пасля вайны была ў яе мара: купіць сабе белыя сапожкі! Нават сын аб гэтым ведаў і абяцаў “Мама, калі я вырасту..”

Ён купіў ёй такія сапожкі ў 1996 годзе. Прыгожыя, падбітыя цёплым футрам. Але вось бяда! Падарунак аказаўся малога размеру. І захоўваліся яны, як сямейная рэліквія, у шафе..