Мы используем файлы Cookie для нормальной работы сайта

Пользуясь текущим сайтом, вы соглашаетесь на использование файлов куки.

Принять Подробнее

ул. Советских Пограничников, 51/2, 230011, г. Гродно

(0152) 69 70 35, факс 68 40 63

adm@cbibl.by

ул. Советских Пограничников, 51/2, 230011, г. Гродно

(0152) 69 70 35, факс 68 40 63

adm@cbibl.by

Краеведческий экскурсионный проект «События и личности в монументальной скульптуре»

Патрыятычнае выхаванне і краязнаўчая дзейнасць – прыярытэт у рабоце Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Я. Макаёнка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна» (далей – ГЦБ імя А.Я. Макаёнка). Бібліятэка выконвае важную ролю ў развіцці і вывучэнні краязнаўства, якое з’яўляецца асновай адраджэння нацыянальнай спадчыны. Бібліятэкары збіраюць і захоўваць поўную інфармацыю аб родным краі і яго людзях, папулярызуюць гэтыя веды, далучаюць да іх грамадства, што з’яўляецца важкім фактарам у выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму.

Гродна – горад са значнай гісторыка-культурнай спадчынай. Бібліятэкары ГЦБ імя А.Я. Макаёнка выявілі, што ў Гродне маецца больш за 150 аб’ектаў манументальнай скульптуры – помнікаў, помнікаў-бюстаў, мемарыяльных комплексаў, пліт, дошак, знакаў, усталяваных у гонар герояў войн, асобаў, якія праявілі сябе ў мастацкай творчасці, адукацыі, навуцы, спорце і іншых сферах чалавечай дзейнасці ці ў знакавых для горада і краіны гістарычных падзеях. Ёсць шэраг аб’ектаў манументальнай скульптуры, прысвечаных знамянальным падзеям і памятным датам. Толькі самыя буйныя помнікі і комплексы былі прадстаўлены ў картаграфічных дадатках пошукавых сістэм Інтэрнэта, у электронных турыстычных пуцяводніках і інш. Пра мемарыяльныя дошкі ўвогуле не было сістэматызаваных звестак. 

Адсутнасць краязнаўчай інфармацыі па тэматыцы мясцовай манументальнай скульптуры пры наяўнасці запатрабаванасці на яе з боку грамадства нарадзілі ідэю расказаць пра людзей і падзеі, якія ўвекавечаны ў помніках, мемарыяльных дошках і знаках.

Была сфармуляваная мэта краязнаўчай дзейнасці–задавальненне інфармацыйных запытаў карыстальнікаў, прысвечаных аб’ектам манументальнай скульптуры ў горадзе Гродне, асобам і падзеям, у гонар якіх яны былі ўсталяваны.

Задачы па дасягенні мэты:

  • стварэнне і выданне біябібліяграфічнага даведніка «Памяць горада Гродна ў манументальнай скульптуры» (асобы і падзеі);
  • распрацоўка электроннага інфармацыйнага рэсурса «Манументальная памяць горада Гродна» для аддаленага карыстальніка;
  • арганізацыя масава-інфармацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне грамадства, захаванне памяці аб  земляках.

Пасля карпатлівай даследчай работы быў выдадзены біябібліяграфічны даведнік «Памяць горада Гродна ў манументальнай скульптуры», які змяшчае інфармацыю аб 90  асобах, увекавечаных у помніках, абелісках, мемарыяльных знаках.

Лагічным працягам краязнаўчай дзейнасці бібліятэкараў стаў выпуск даведніка «Падзеі ў манументальнай скульптуры горада Гродна»,  дзе сабраны матэрыял пра 33 гістарычныя падзеі, звязаныя з горадам, і аб’екты манументальнай скульптуры, прысвечаныя гэтым падзеям. Храналагічны ахоп падзей – ад XIV да XXI ст.

На аснове сабранага матэрыялу стварылі фактаграфічна-бібліяграфічны электронны рэсурс «Манументальная памяць горада Гродна» з наяўнасцю картаграфічнага і фотаматэрыялу, які размясціўся на серверы ГЦБ імя А.Я. Макаёнка: http://persony.grodno.by/memory/. Выхад на яго можна здзейсніць з сайта ЦБС г. Гродна: https://cbibl.by/.

Пошук і даследванні бібліятэкараў не прыпыняюцца – краязнаўчая работа працягваецца. Інфармацыйны рэсурс знаходзіцца пад ўвагай, каб адразу рэдагаваць і дапаўняць звесткі па меры змен у гісторыі ўшанаванняў, біяграфіях асоб, дадаваць фотаздымкі, бібліяграфічныя запісы.

Біябібліяграфічны даведнік «Памяць горада Гродна ў манументальнай скульптуры» (асобы і падзеі) і электронны інфармацыйны рэсурс «Манументальная памяць горада Гродна» сталі карыснымі для гісторыкаў, краязнаўцаў, ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, выхавальнікаў, педагогаў, школьнікаў, студэнтаў, супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк, цікавымі для ўсіх, хто неабыякавы да гісторыі і сучаснага жыцця горада Гродна.

У 2022–2023 гадах на аснове матэрыялаў біябібліяграфічнага даведніка «Памяць горада Гродна ў манументальнай скульптуры» (асобы і падзеі) і электроннага рэсурсу «Манументальная памяць горада Гродна», бібліятэкары паспяхова рэалізавалі маштабны краязнаўчы экскурсійны праект «Падзеі і асобы ў манументальнай скульптуры Гродна».

Мэта праекта – патрыятычнае выхаванне дзяцей, падлеткаў і моладзі, распаўсюджванне краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва, ушанаванне імёнаў знакамітых землякоў і лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры.

Задачы – пазнаёміць карыстальнікаў бібліятэк з аб’ектамі манументальнай скульптуры ў Гродне, расказаць пра лёсы людзей, пра падзеі, якія ўвекавечаны ў помніках, мемарыяльных дошках і знаках.

Кіраўнік праекта – Расіцан Кацярына Раманаўна, дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна».

Каардынатар – Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка.

Удзельнікі – структурныя падраздзяленні дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна».

Мерапрыемствы: 59 краязнаўчыхэкскурсій:

  • 14 інклюзіўных гістарычных вандровак;
  • 45 экскурсій для дзяцей, падлеткаў і моладзі.

Сацыяльныя партнёры рэалізацыі праекта:

  • ГАА ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»;
  • ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна»;
  • УГП «Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне»;
  • ДУК «Гродзенскі заалагічны парк»;
  • УАЗ «Гарадская клінічная бальніца № 2 г. Гродна»;
  • УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»;
  • УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»;
  • УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж»;
  • УА «Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага»;
  • УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну»;
  • ДУА «Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку»;
  • ДУА «Спецыяльная школа г. Гродна»;
  • Гімназіі №№ 2, 3, 9 г. Гродна;
  • Сярэднія школы №№ 5, 6, 7, 11, 13, 16, 18, 23, 26, 33, 41 г. Гродна;
  • Дзіцячыя сады №№ 18, 21, 25 г. Гродна.

Гістарычная і культурная спадчына Гродна – тэма, якая вельмі цікавіць карыстальнікаў бібліятэк, жыхароў і гасцей горада. Дзейнасць па папулярызацыі ведаў пра гісторыка-культурныя каштоўнасці горада, знакавыя падзеі і выбітных землякоў у бібліятэках ажыццяўляецца на працягу шэрагу гадоў, але асабліва яна актывізавалася менавіта ў межах краязнаўчага экскурсійнага праекта «Падзеі і асобы ў манументальнай скульптуры Гродна».

Разлічаны праект на ўсе катэгорыі насельніцтва, але ў першую чаргу на падрастаючае пакаленне, моладзь. Таму, што толькі тое грамадства з’яўляецца жыццяздольным, дзе моладзь выхоўваецца на запаветах сваіх бацькоў, а памяць аб мінулым становіцца падставай для новых здзяйсненняў.

Манументальная скульптура Гродна таксама не выпадкова стала аб’ектам даследаванняў бібліятэкараў і папулярызацыі гэтых ведаў. Помнікі, мемарыяльныя комплексы, пліты, дошкі, памятныя знакі – найважная спадчына мінулых пакаленняў, у якіх адбілася дзяржаўнае і культурнае жыццё, ушанаваны гераічны подзвіг народа. Яны ўтойваюць у сваім лёсе і знешнім выглядзе цэлы пласт інфармацыі, выступаюць у якасці сведкаў гісторыі. Праз успрыманне аб’ектаў манументальнай скульптуры адбываецца гістарычнае, патрыятычнае выхаванне грамадства, асабліва падрастаючага пакалення і моладзі. Знаёмства з імі набліжае да гістарычнай праўды, узбагачае кругагляд.

У межах экскурсійнага праекта «Падзеі і асобы ў манументальнай скульптуры Гродна» больш за 1500 дзяцей, падлеткаў і моладзі пазнаёміліся з аб’ектамі манументальнай скульптуры ў Гродне, даведаліся пра лёсы і подзвігі ўганараваных людзей, пра падзеі, якія ўвекавечаны.

Падчас краязнаўчых вандровак бібліятэкары расказалі пра багатую гісторыю і гераічнае мінулае Гродна, памяць аб якім жыве ў сэрцах гродзенцаў. Сярод экскурсій: «Гонар і слава. Леў Даватар», «Мы памятаем, мы ганарымся. Адам Магільніцкі» (бібліятэка № 1), «Непераможны генерал. Дзмітрый Карбышаў», «Спадчына Яна Каханоўскага», «Лазар Заменгоф і яго мова надзеі», «Жыццё – служэнне мастацтву. Іван Пушкоў» (бібліятэка № 2), «Імя героя. Вольга Соламава», «Шталаг № 324» (бібліятэка № 3), «Памяць, высечаная ў камені», «Гісторыя. Сучаснасць. Памяць», «Памяць у камені і бронзе. Адам Міцкевіч», «Імя ў летапісе. Давыд Гарадзенскі» (бібліятэка № 4), «Ад Фары Вітаўта да замкаў», «Час выбраў іх», «Абавязаны памятаць», «Дарогай памяці», «Мемарыяльны Гродна», «Яўрэйскі Гродна», «Стары замак» (бібліятэка № 5), «Наш зямляк – генерал Антонаў», «Каралева жывога слова. Эліза Ажэшка» (бібліятэка № 6), «Горад, у якім я жыву», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Імя подзвігу – Афганістан», «Вядомы ўраджэнец Гродна. Аляксей Антонаў», «Тралейбус-чытальня» (бібліятэка № 7), «Памятаем імя тваё. Агадзіл Сухамбаеў», «Гродна памятае герояў. Іван Болдзін» (бібліятэка № 8), «Сын Беларусі. Валерый Урублеўскі», «Урач – прафесія вечная. Дзмітрый Маслакоў» (бібліятэка № 9), «Ён абараняў Радзіму. Феадосій Кірычэнка», «У памяці беражліва захоўваем. Віктар Усаў» (бібліятэка № 10), «Заслужаны настаўнік Беларусі. Якаў Злотнік», «Заслужаны ўрач Беларусі. Іван Нічыпарук»,  «Памятаем імя тваё. Дзмітрый Карбышаў (аддзел абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А.Я. Макаёнка), «Памяць Гродна. Эліза Ажэшка», «Народны паэт Беларусі Янка Купала», «Урач – прафесія вечная. Генадзь Абухаў» (аддзел абслугоўвання і інфармацыі ГЦБ імя А.Я. Макаёнка).

Тэарэтычная і практычная значнасць праекта – у напрацоўцы навыкаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей, падлеткаў і моладзі, турыстычна-экскурсійнай работы, магчымасці выкарыстання яго вынікаў у адукацыйных мэтах, выхаваўчай рабоце ў бібліятэках і навучальных установах. Праект знаёміць практычна з усімі помнікамі, мемарыяльнымі дошкамі, памятнымі знакамі горада. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя знакавых мясцін Гродна, крыніца інфармацыі для правядзення мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці сярод падрастаючага пакалення.

Бібліятэкі дзякуючы рэалізацыі экскурсійнага праекта «Падзеі і асобы ў манументальнай скульптуры Гродна» дасягнулі мэты праекта па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, распаўсюджванні краязнаўчых ведаў, ушанаванні імёнаў знакамітых землякоў і лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры.