22.02.2025
Чытай сваё!

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы № 5 на абанеменце і ў чытальнай зале былі арганізаваны кніжныя выставы пад адзінай назвай «Чытай сваё». Галоўная мэта выстаў – падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы, літаратуры і культуры сярод дзяцей і дарослых. Асобная ўвага надавалася творам дзіцячай літаратуры. Бібліятэкары запрашаюць усіх жадаючых наведаць быбліятэку № 5 і адкрыць для сябе новыя старонкі беларускай літаратуры!