14.02.2025
Жыццё пісьменніка

13 лютага супрацоўнікі бібліятэкі №1 правялі літаратурную гадзіну «Жыццё пісьменніка гэта жыццё народа» да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі. Студэнты пазнаёміліся з біяграфіяй юбіляра, яго творамі, разгадалі крыжаванку, і годна справіліся з заданнямі гульні «Беларускія пісьменнікі-юбіляры». Тэматычная кніжная выстава дапоўніла сустрэчу. Завяршылася мерапрыемства праглядам фільма «Святло далёкай зоркі».