Мы используем файлы Cookie для нормальной работы сайта

Пользуясь текущим сайтом, вы соглашаетесь на использование файлов куки.

Принять Подробнее

ул. Советских Пограничников, 51/2, 230011, г. Гродно

(0152) 69 70 35, факс 68 40 63

adm@cbibl.by

ул. Советских Пограничников, 51/2, 230011, г. Гродно

(0152) 69 70 35, факс 68 40 63

adm@cbibl.by

2024 – Год якасці

План мерапрыемстваў у біліятэках ДУК «ЦБС г. Гродна» да аб’яўленага ў Рэспубліцы Беларусь Года якасці

«Са знакам якасці»

Назва мерапрыемстваФормаМесца
Са знакам якасціВыставы Усе філіялы ААД ААІ
Са знакам якасці: навука БеларусіГадзіна інфармацыіААІ
Са знакам якасці: беларуская літаратураПазнавальная гадзінаААД
Са знакам якасці: бібліятэкі БеларусіГадзіна інфармацыіФ1
Са знакам якасці: архітэктура БеларусіПазнавальная гадзінаФ2
Са знакам якасці: мастацтва БеларусіПазнавальная гадзінаФ3
Са знакам якасці: тэатры БеларусіПазнавальная гадзінаФ4
Са знакам якасці: этнаграфія БеларусіПазнавальная гадзінаФ5
Са знакам якасці: спорт БеларусіГадзіна інфармацыіФ6
Са знакам якасці: беларускае кіноГадзіна інфармацыіФ7
Са знакам якасці: беларуская кухняПазнавальная гадзінаФ8
Са знакам якасці: нацыянальныя паркіГадзіна інфармацыіФ9
Са знакам якасці: рамёствы БеларусіПазнавальная гадзінаФ10
Са знакам якасці: беларуская кухняПазнавальная гадзінаБП 3
Са знакам якасці: конкурс Конкурс на лепшую электронную віктарыну/ крыжаванку сярод бібліятэкараўУсе філіялы ААД ААІ

У бібліятэцы № 1 дзейнічае выстава літаратуры «Са знакам якасці: мастацтва Беларусі», якая прымеркавана да Года якасці. Яна складаецца з чатырох раздзелаў. Кожны з якіх прысвечаны пэўным відам мастацтва: тэатр, музыка, жывапіс, народная творчасць. На выставе прадстаўлены кнігі аб выдатных майстрах сцэны.  Прадстаўнікам беларускай мастацкай школы, такім як Л. Шчамялёў, Б. Аракчэеў, М. Савіцкі, І. Міско прысвечаны трэці раздзел выстаўкі. Прадстаўленыя ў чацвёртым раздзеле кніжныя выданні даюць магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца з традыцыйнымі беларускімі рамёствамі. Чакаем Вас па адрасе: вул. Даватара, 21.

Да паслуг карыстальнікаў у бібліятэцы № 2 арганізавана выстава «Са знакам якасці: архітэктура Беларусі». Якасць жыцця шмат у чым залежыць ад зручнасці і прыгажосці збудаванняў, ад іх насычанасці гістарычнай памяццю. Беларусы са старажытных часоў будавалі трывалыя і манументальныя будынкі, сумяшчаючы розныя стылі і эпохі. Візітнымі карткамі беларускага дойлідства з’яўляюцца замкі і храмы. Кожны з іх мае багатую гісторыю і сваю будаўнічую біяграфію. Літаратура, прадстаўленая на выставе, асвятляе ўсе гэтыя тэмы. Пазнаёміцца з ёй можна па адрасе: вул. Белуша, 37.

У філіяле № 3 выстава «Са знакам якасці: мастацтва Беларусі» складаецца з трох раздзелаў: «Мастакі Беларусі», «Музычная спадчына», «Народнае мастацтва Беларусі». На выставе прадстаўлены маляўнічыя альбомы твораў знакамітых беларускіх мастакоў, такіх як Ю. Пэн, Я. Аладава, Л. Шчамялёў і інш. Музычная спадчына прадстаўлена кнігамі аб лепшых творах беларускіх аўтараў і выканаўцаў. Чытачы могуць пазнаёміцца  і з народнымі музычнымі інструментамі.

Трэці раздзел выставы прываблівае ўвагу наведвальнікаў лялькамі ручной работы, касцюмы якіх вышыты ў стылі традыцыйнай народнай вышыўкі. Чакаем вас па адрасе: вул. Л.Чайкінай, 49.

У бібліятэцы № 4 дзейнічае выстава літаратуры «Са знакам якасці: тэатры Беларусі», матэрыялы якой знаёмяць з гісторыяй беларускага тэатральнага мастацтва ад яго вытокаў да цяперашняга часу. Адзін з раздзелаў прысвечаны гісторыі гродзенскіх тэатральных пастановак – прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў аб рэпертуары і артыстах Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра і Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Пазнаёміцца з выставай можна па адрасе: вул. Дамброўскага, 55.

Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 5 арганізавалі выставу «Са знакам якасці: этнаграфія Беларусі». Раздзелы выставы прысвечаны элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, уключаным у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта культура беларускай дуды на Гродзеншчыне, мясцовы танец «Дэмброўская кадрыль», танцавальны стыль «Котчынская кадрыль», музычна-інструментальная традыцыя «Смаргонскія найгрышы», творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў М.А. Скрамблевіча. Выстава будзе цікавая шырокаму колу наведвальнікаў. Чакаем вас па адрасе: вул. Пушкіна, 30.

У бібліятэцы № 6 дзейнічае выстава літаратуры «Са знакам якасці: спорт Беларусі». Выстава складаецца з двух раздзелаў. У раздзеле «Складаныя нацыянальных перамог» прадстаўлены кнігі аб гісторыі і развіцці папулярных відаў айчыннага спорту, аб жыцці і дасягненнях выдатных беларускіх спартсменаў, якія прадстаўляюць краіну на сусветнай арэне. Раздзел «Зоркі гродзенскага спорту» раскажа аб выдатных спартсменах Гродзеншчыны – прызёрах Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнах свету і Еўропы, тых, хто сваімі дасягненнямі годна прадставіў рэспубліку на найбуйнейшых спаборніцтвах. Чакаем Вас па адрасе: пр-т Касманаўтаў, 4а.

У бібліятэцы №7 арганізавана выстава «Са знакам якасці: беларускае кіно». Першыя кінакадры знятыя ў Беларусі яшчэ да рэвалюцыі, але выключна ў выглядзе навіннай хронікі пра мясцовыя падзеі: «Пажар у горадзе Мінску на паліцэйскай вуліцы», «Крушэнне цягніка на станцыі руднікі», «Экскаватар – пякельная машына за Брэсцкім вакзалам». Першым поўнаметражным фільмам Савецкай Беларусі стала драма «Лясная быль» 1926 года, знятая рэжысёрам Юрыем Тарычам. Асаблівую нішу ў беларускім кіно займаюць ваенныя фільмы, знятыя па творах вядомых беларускіх аўтараў, такіх як В.Быкаў, А. Адамовіч і іншых. На выставе прадстаўлены кнігі па гісторыі кінематографа ў Беларусі, матэрыялы пра кіназдымкі ў Гродна, а таксама творы беларускіх і замежных аўтараў, па матывах якіх зняты фільмы на кінастудыі «Беларусьфільм».

У бібліятэцы № 8 арганізавана кніжная выстава «Са знакам якасці: беларуская кухня». Першы раздзел «Гаспадар на кожным стале» прысвечаны хлебу – аднаму з галоўных прадуктаў беларусаў. Прадстаўлены выданні, якія раскрываюць значнасць гэтага прадукту для беларускага народа; кнігі, якія апісваюць асноўныя этапы, неабходныя для атрымання хлеба, а таксама творы беларускіх класікаў, прысвечаныя хлебу. Другі раздзел «Ея вялікасць – бульбачка» знаёміць чытачоў з традыцыйнымі беларускімі стравамі з бульбы, з гісторыяй яе з’яўлення і распаўсюджвання на беларускіх землях. Выданні трэцяй часткі «Мёд – прадукт чароўны» распавядаюць аб карысці мёда, аб спосабах яго ўжывання ў медыцыне і кулінарыі, апісваюць тэхналогіі вытворчасці дадзенага прадукта. Выстава можа быць цікавая як дарослым чытачам, так і самым маленькім. Азнаёміцца з выставай можна па адрасе: БЛК, 43.

У бібліятэцы №9 дзейнічае выстава «Са знакам якасці: Нацыянальныя паркі». Для захавання біялагічнай разнастайнасці ствараюцца спецыяльныя зоны-запаведнікі, нацыянальныя паркі і заказнікі. У Рэспубліцы Беларусь прыродныя комплексы пачалі фарміравацца з 1991 года. У цяперашні час у нашай краіне функцыянуюць 4 Нацыянальныя паркі «Белавежская пушча», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры» і «Нарачанскі». На выставе вы зможаце пазнаёміцца з нарматыўнымі дакументамі аб стварэнні нацыянальных паркаў, аб пераўтварэнні межаў і рэжыме аховы функцыянальных зон, з літаратурай, якая раскажа аб прыродных асаблівасцях, раслінным і жывёльным свеце нашай прыроды. Выстава даступная па адрасе: вул. Урублеўскага, 33.

Рэспубліка Беларусь мае багатую гістарычную, культурную і духоўную спадчыну, якая фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў. Захаванне, адраджэнне, развіццё і папулярызацыя найлепшых узораў традыцыйнай народнай творчасці вельмі актуальна ў цяперашні час. Пазнаёміцца з выставай «Са знакам якасці: рамёствы Беларусі», арганізаванай да Года якасці, можна ў бібліятэцы № 10 па адрасе: вул. Пястрака, 36

У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка арганізавана выстава, прысвечаная Году якасці «Са знакам якасці: Навука Беларусі». На ёй прадстаўлены даведачныя і энцыклапедычныя выданні аб гісторыі і сучасным стане беларускай навукі, аб метадалогіі навукі і інавацыйнай дзейнасці, навукаметрыі, аб вучоных, якія праславілі Беларусь і вузаўскай навуцы ў нашым рэгіёне. Выстава даступная штодня з 10 да 19 гадзін па адрасе: вул.Савецкіх пагранічнікаў, 51/2.

Да абвешчанага ў Беларусі Года якасці  ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка арганізавалі выставу, прысвечаную вядомым беларускім дзіцячым пісьменнікам. На паліцах можна ўбачыць выданні Кацярыны Хадасевіч-Лісавай, Генадзя Аўласенкі, Эдзі Агняцвет, Васіля Віткі, Уладзіміра Ліпскага і іншых знакамітых пісьменнікаў Беларусі. Асобна прадстаўлены гродзенскія аўтары – Віктар Кудлачоў, Ірына Фамянкова, Людміла Кебіч, Таццяна Сучкова, Ганна Скаржынская-Савіцкая.

Тут жа арганізавана выстава «Пісьменнікі роднай зямлі». На ёй прадстаўлены выданні пісьменнікаў, якія сёлета святкуюць свой юбілей. Выстава заклікае  не толькі ўзгадаць пісьменнікаў па імёнах (Андрэй Федарэнка, Уладзімір Мазго, Міхась Лынькоў, Васіль Быкаў), але і перачытаць іх творы.  Азнаёміцца з выставамі можна па адрасе вул. Цітова, 12.